Home

Advertisement

Customize

Jun. 3rd, 2008

In Black

Велік і Могуч...

Файная яна гэта БЕЛАРУСКАЯ МОВА! Можаш размаўляць зь вялікай колькасьцю русізмаў,канечне змяняючы канчаткі і акцэнт і мова ўсероўна будзе беларуская,але атрымае тады адценьне "народнай".А можна ўпіхваць туды кіпу паланізмаў,тады мова стане "Западэнцкай".А яшчэ можна выдзяляць усе што звязана зь мяккім знакам i выкарыстоўваць "хітрыя" словы,тады мова становіцца "інтэлігенцка-апазіцыйнай". І пісаць таксма можна ўсімі адценьнямі мовы на польскай лацінке ( бо на польскай лацінке выдавалася як вы ведаеце шмат беларускіх клясыкаў ), можна на беларускай лацінке ( але як памятаю яна не вельмі адрозніваецца ад славацкай) ну і канечне кірыліцай.
Самае галоўнае,што кожны выбірае сабе СВАЮ беларускую мову і гэта мне вельмі падабаецца.

Advertisement

Customize